Імгненні
вернуться

Кучмель Наталля

Шрифт:
* * * Снег коле павекі — адліжны: ільдзісты і рэдкі. У мружных вачах ліхтары расцвітаюць, як кветкі. А сэрца — пустое. Куды жа, ў што сябе ўкласці. Каб гэта было — да астанняга поз ірку — шчасце?
* * * Наймільшая з дзяўчат — Велікавокасць, шчупласць і пяшчота — Чытае ўголас вершы пра змаганне, Пра шыбеніцы, пра зямлю і волю. Граняцца слёзы на яе вачах. Няздольная кахаць Спявае пра любоў; няздольны плакаць Вядзе за ёй пагляд сухі і востры, Як лазера прамень; а той, хто здатны I плакаць, і кахаць,— спяваць не можа. Ён у куце; здушыў далонню рот, Каб сцяць пакуту, што з яго ірвецца, Не могучы быць выказанай словам, А толькі гукам; ды грымас ягоных Ніхто не разумее: Усе вакол занятыя сабой.
* * * Вецер вакол мяне, Вецер. I я, Стоячы на раздарожжы, Спрабую злавіць яго Плас тыкавым пакетам. Рукі ледзь могуць трымаць Празрыс тую абалонку — Нечым напоўненую, Не пус тую. Але ці вецер у ёй, Ці паветра? Так рэчаіснасць Пакутліва ловіцца ў вершы: Жыцце там б'ецца Пад пластыкам блытаных словаў Ці толькі адбітак ягоны На гэта імгненне?
* * * Маці сына й выправаджала, А месяцам падперазала, А зораю засцібнула, А доляю агарнула...
Вясельная песня Як цяжка спалучаць Пачуцці маці — і любоў жанчыны. Як цяжка — але толькі не з табой: Ты і ў каханні застанешся сынам. Не маці — я цябе падперажу Халодным срэбным месяцам; і зору, Як фібулу, замкну пад падбароддзем (От хораша пяецца ў даўніх песнях!); I доляй агарну, нібы плашчом: Нясі старожка чару — не пралі — Да той, танюткай і доўгавалосай, Якую згадваў, толькі адступала Абдымкаў нашых злітнае шаленства. Дзе хочаш будзь. 3 кім хочаш будзь. А я Парадуюся за цябе здалёку — Бы тая, з песні, што на раздарожжы Стаіць, страчаючы вясельны поезд. 3 іконаю — і з чаркай у руцэ.
* * * Гэта вясна — Сонечная, як тваё «здрастуй», Зменлівая, як твае вочы — Шараватыя з іскрай; Нязграбна-юначая, Як велікаваты рот. Пруткая і моцная. Як худыя хлапечыя плечы Ў расхлістаным пінжаку. Ты нагадваеш кожнага з тых. 3 кім вярталіся да мяне Маіх асабістых семнаццаць. I ў мройнай свядомасці Сплюшчаных вей Блытаюся: ці то вецер Перабірае старыя травы Колеру тваіх валасоў, Ці ўздымае твае валасы Колеру леташніх траваў...
* * * Такая ноч, што салаўі — крычаць Адз ін адному праз глухую цьму. Такая ноч, што хочацца сказаць: «Жыццё маё» — усё адно каму. Спыніся, міг! Хай у табе ізноў Склубіцца час, мінуласць, успамін — Каб зноў глушылі крыкі салаўёў I ў цёплай цемрадзі цялесна млеў язмін.
Анёлы Мордачкі, на якіх адбіта персікавага колеру нахабства і дапытлівасць колеру чорнай вішні, што гняздуе ў бяздонных вачах пад бясконцымі веямі.
* * * …вечар без цябе... …раніца без цябе... …дзень без цябе... нібыта цаглінкі кладуцца ў сцяну паміж мной і табой з майго боку сцяны вось-вось зацвіце алыча нібы малаком апырскана лёгкае голле дыванамі кладзецца пад ног і трава і смяюцца вясёлыя людзі з бутэлькамі піва з твайго боку сцяны я не ведаю што а неўзабаве магчыма і не захочацца ведаць ...дзень без цябе... ...ноч без цябе...
* * * Анёл, у лёце над зямлёю Згубіўшы галаву, Упаў, абняўшыся са мною, У мокрую траву. Вышыні горняга спакою Сабой разбіў як шкло, — I ўпаў, абняўшыся са мною, Каб мне мякчэй было. Але і зрынуты з нябёсаў, Расплюснуты аб дол Звычайным чалавечым лёсам, Усё адно — анёл.
* * * У хваляў сваё жыццё і сваё ў травы, У ціхіх каменняў і гарадскіх галубоў. I недзе ўглыбі нарастае бунт, бо жыву Жыццём чалавека — а хочацца іх жыцця.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win