Імгненні
вернуться

Кучмель Наталля

Шрифт:
* * * Сатлелі травы нашага юнацтва, I кветкам ад марозаў не падняцца. Ды адчуванне дзіўнае палёгкі: Жыві, далёкі.
* * * Першая кропля па выпуклым шкле Рассыпалася на злёце. Як хлопец у цельніку — клён у святле Машыны на развароце. Рэзкія плямы паўзверх зямлі Разбіты ліхтар кідае... Хто яго ведае — дзе, калі Аднойчы тое згадаю?
* * * Дзень паўпрылёг на горад і раку Празрыс тым, цёплым, быццам летнім, целам. Павольна падаўшы, не шамацела Лісціна, абмінаючы руку. I на ваду, схіліўшыся, з маста Дзівіўся нехта — хворы ці то п'яны... Згасаў палын, разліты ў донцы шклянак Вачэй пад колер мокрага ліста.
* * * Сцежкаю да прыпынку Праз зарослы язмінам двор Хлопец нясе дзяўчынку... I думае — што да зор. Лёгка, нібы націнку, Праз хвіліны — як праз гады, Хлопец узняў дзяўчынку. I думае — назаўжды...
* * * Дымам на веі — клеіцца стома. Чуць, як гаворыць з ветрам салома. 3 ветрам — салома, з кроплямі — голле, 3 сэрцам нявольным — вольная воля. — Йдзі сюды, сэрца, — дам табе крылы: Лётай, кружыся, дзе табе міла. Будзе халодна, будзе й галодна, Але ж затое — шчасна, свабодна! — Позна мне, цяжка, — сэрца казала. — Чорнае лоззе вены працяла. Чорнае лоззе, мокрае лісце — Не адарвацца. Вось бы калісьці... * * * Ноч пяе дыханнем тваім. Я яго чую — і ноч пяе. Ноч пяе золатам кончыкаў вей. Я іх бачу — і ноч пяе. Ноч пяе дакрананнем рукі, Далонню ў далоні, крокам у крок. Паветра згушчаецца — не ўдыхнуць, I з сэрца капае цёплы сок.
* * * Ліпнёвы надвячорак прыкідваецца днём. Няма куды спяшацца. Ўсе дома. Маскі здзеты. Каханы хлопчык мой, нібыта кацянё. Аблізвае вяршкі з малочнага пакета.
* * * Вечар пахне лісцём і пылам. Котка злезла з акна пад'езда, Валюхаючыся, пайшла. Душна, быццам між сценак вазы: Атачае дамы, здаецца, Тонкі пласт залатога шкла.
* * * У любой цеплыні на хвіліну здарыцца змрочна, Цверазеўшы, спіной адчуць пад шпалерамі — мур. Маленькі лемур, у цябе вялізныя вочы; Прыпадз і да маіх грудзей, маленькі лемур.
Плён Мята, мята пры балоце, Рута пры рацэ. Як пук жыта — жмут мелодый Пры адной руцэ Прыхінёны; а другая — Жоўтае, як звон, Сэрца спелае трымае; Белы мёд з яго сцякае Проста на далонь.
* * * Студня на выспе пяску Белым прысыпана снегам. Памяць аб тонкім, гарачым Целе тваім. Памяць аб веях — Шорсткіх, як снег, што зрываецца з даху пад ветрам, Лёгкіх, як снег, што сядае на твары і кроны. Дымчаты снег. Памяць аб вуснах — Вабных, як познія вішні ў лістоце калянай, Праг ных, як быццам пчала, што аблізвае спелы Вішанны сок.
* * * Ты багатай зрабіў мяне. Дараваў мне срэбра і злота, Перлы, лалы і дыяменты. Тыя скарбы заўжды са мной: Срэбра ў пасмах вакол чала; Злота зор — скрозь мокрыя веі; Лалы сораму, жалю, гневу, Дыяменты слёз развітальных I ў халодны дзень прад змярканнем Перлы кропель на сумным шкле.
* * * Паблякла неба, звітае смутой. Бязважкімі гуляе прыпаламі Ліпнёвы вецер: каля губ Яго Сівы матыль трапечацца крыламі. Як горача! Паволі нікне дзень. I пазіраюць з моста дзве дзяўчыны На мнос тва белых кропак па вадзе — Як быццам бы па ягадзе рабіны.
* * * плыў дождж над горадам цяжкі і нізкі быццам дым і голле гордае само хілілася прад ім так за гадзінаю гадзіна коціцца ў пакой гром кропляў рынаю — курантаў бой плыў дождж над горадам звісаў завесаю вады як мяккім голасам ахутваў змоўклыя сады і не ўскалочана у палісадзе між вяргінь пад колер воч тваіх стаяла стынь
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win