* * *Холад чаромхі, туману, раскрытае рамы;Холадам вее салоўкавы шчокат таксама3 купаў надрэчных кустоў.Сцюжа бяссонных стагоддзяў пустога чакання;Пары, якой на марозе стаецца дыханне;Сцюжа сівых валасоў.Іскры сваяцтва, любові, сяброўстваў цяпельцыНе затрымаюць хвіліны, ў каторую ў сэрцаЗойдзе льдзяная ігла.Што ж мы,як толькі разблыталі кокан малечы,Выспелі, сталі сабою, — за век чалавечыМаем так мала цяпла?* * *Ліпень. Здымкі начныя.Камароў над дрыгвою бяссоннеШтохв іліны па шкле асвятляльнікаўцельцамі б'е.У кустах вербалозузахліпаецца соладка конікI расою паволінабракаюць красоўкі твае.Неба, бледнае з захаду,—ў шнарах аблок вечаровых,I далёкае, дробнае полымя ўнізе дрыжыць.Як ты мякка ступаеш —нібы госць на зямлі выпадковы —I дрыгве гэтай гідлайсцеражэшся балюча зрабіць.Ты вялікі, як неба,і маленькі — бы мне па далоняхДаступаеш да сэрца;ціхі гук кінакамера ўе.Хай штоночы між лоззязахліпаўся бы соладка конікI траву далікатна краналі красоўкі твае.* * *Ад мастака — партрэту.Сонны дожджПаткнецца ў шкло —Памыслю пра цябе я.Каханне — не адзіная ідэя,Дзеля якое варта йсці пад нож.Але калі па скошаным ілбеМаёй маг ільнай выспыДождж заскача,То фарбы — жыцьмуць.Можа, тым аддзячуСусвету і табе.* * *Сон стане сродкам ізноўяк наяве, ўбачыцьМужнасць разлатых броў,а пагляд — дзіцячы.Столькі пражыўшы гадоў — цяпер разумеюЦалкам значэнне слоў пра «праменні веяў»;Толькі цяпер вырастае з-пад сэрца згода3 вобразам казак усходніх:«Вачэй маіх прахалода...»* * *Мяне не слухаюцца рыфмы.I верш — той нудны гук, каліТужліва ўслед сапраўдным рыпнуцьКалодзежныя жураўлі.Паперы — мо на трыццаць столак,Ды аднаго няма на ёй:Як вылузнуўся з ночы золакI раскрываецца зарой.* * *3 ціхім шасценнем, бы кніг і старонкі.Вецер шаволіць ліс тоты руду.Ў небе бязвоблачным месячык тонкіНізка ляжыць — запірае ваду.Так бы прасіцца ў любові злашчаснайСловамі песні, пачутай не раз :— Месяц мой звонкі, о месячык ясны,Ой, не свяці ты на той пералаз!* * *Звечарэла. Сонна ў пакоі.Пахне ліпамі з-за сцяны.Тут знайшлі дэфектыўных двоеЧалавека адно ў адным.Мы калені падоймем горкайI смычок пакладзём ля ног.Падбароддзем мяккім, нягордымУвапрэмся ў скрыпічны бок.Мне не страшна цяпер зламацца,Не карціць адваёўваць штось.Для другіх хай буду нармальнай,Для цябе — такая, як ёсць.Быў канец лютагаВесні туман — неспатольней за жабрыСкура, здаецца, ўбірае.Голле вугластае, як кандэлябры,Ўскінула груша старая.Кропля над возерам — блісь! — і пагасла.Так твае губы сухіяПершым дажджом, сарамліва-бясстраснаМне датыкаліся шыі.* * *Жыццё; і ў ім — хрупасткасць і надрыў,Бо кожная сустрэча стаць маглаАпошняю. Будынак чорны брыў,Як п'яны па дажджы; вада цякла3 яго; і дзіўным позірку былоСлабое далікатнае святлоШчылінаў ставень — як шчылінаў вей:Дык, значыць, дом населены людзьмі?I гаспадар — сухі стары яўрэй3 вялізнымі дзяцінымі вачмі —Свой смешны день пасоўваў па сцяне...Здаецца, гэты дом любіў мяне.Глыбей у шторы шылася акно,I воды ў трубах наўзварот цяклі —Калі, абняўшы, аднаго адноМы з бездані дэпрэсіі цяглі.Успыхваючы, падаў край-крылоЗямлі, дзе нам так добра быць магло,—Слабы і белы, як твая рукаУ поўнай цьме, на гузіку замка.* * *Хто б сказаў — каханне маё;Я скажу — чаканне маё.Хто б сказаў — ты любасць і гнеў;Я скажу — бясконцы спадзеў.Сцяўся ў ім, як броваў надлом,Свет малы за жоўтым акном.Час застыў над светам малым.Анішто не здарыцца ў ім —Не скаціцца слёз раўчуку,Не разліцца ў цішы званку.* * *Туман ярам, ярам-даліною...3 народнагаТуман ярам... Плятуцца стужкі тумануВакол чорных хмызоў, вакол елак малых.Але ім устыдацца тонкага стануI празрыстых веяу тваіх.Пералеска ўскіне сцяблы маладыяУ глухіх вільготных ярах вясной —I падасца, быццам хлапечай шыіНе ўтрымаць галавы буйной.I, нібыта аскепак светлага лёдуАплывае сэрца весняй парой.Толькі позна — згінулі насалоды,Толькі сцюжай цягне з яроў.* * *Неба весняе — ясны німб,О горад мой;Голле рыжае — светлы кілімНад тваёй галавой.Сёння рака сваю вязкую кроў,О горад мой,Гоніць хутчэй ад свістання вятроўНад тваёй галавой.І падаецца — ажылі дамы,О горад мой;Палі скляпенні зімовай турмыНад тваёй галавой.* * *Цераз якую муку вызнаем,Чым дзячаць добрым, шчырым і адданым,I потым — выпадковым аддаем,Што не насмеліліся даць каханым.I помняцца такіх спатканняў сныТым саладзей, што адыходзяць з ночай...…Як лёгка з выпадковымі — яныЗапомняць нас такімі, як мы хочам.