* * *Стрыжоў і ластавак мыеНеба водаварот.Шыпшыны губы туг іяСцялі ружовы рот.Паволі ноч наступае,I ў ёй прасвету няма...За здраду найгорш караеЖанчына сябе сама.* * *Я за цябе старэй — на той спакой,Які бывае, калі ўсё разгубішІ не кахаеш, а спакойна любіш,Не забываючыся выгады сваёй.Я за цябе старэй — на той спакой.* * *Ў акне дзявочай спальніГарыць, не міргне свечка.Кахаць не развучыцца.А ўнізе — вецер, слота.Пажоўклых лісцяў плямы.Няма прытулка сэрцу.Каханак на гадзіннікГлядзіць, затым — у цемру.Кахаць не развучыцца.Кот мокры і блішчастыХаваецца ў пад'ездзе.Няма прытулка сэрцу.У сне, прад нараджэннем,Шаволіцца зародак.Кахаць не развучыцца.Штоночы ў адзіноцеСтары чакае смерці.Няма прытулка сэрцу.* * *Скупое сонца п'юць бакамі гмахі,I смешны снег аблёг зямлю і дахі —Як семяно: пласт пуху па вярхуI кругленькае, цвёрдае — ў пуху.I не назваць, што больш было б вясеннім,Чым гэты снег, падобны на насенне,I сонца, што, як котка на страсе,Аж надта годна галаву нясе.Але ўжо прагрымелі кроплі сцёкам.I твой пакой — абдымкаў нашых кокан,Спусцелы кут задушных таямніц —Асветлен скрозь прарэзы аканіц.* * *Ляніва, быццам адэсіты, вып'юць кавыI пойдуць блындацца па горадзебез справы —Два даўганогія, пад сонцам, за руку.I ветрык,што ў дрымотных пошуках чагосьціНа даляглядзе, як падушкі, хмары мосціць,Не пашаволіць разамлелую раку;Бо на адно дастане сіл —даткненнем гібкімСушыць нагі маленькай мокрыя адбіткіНа шэрым покрыве бетоннай паласыI спрабаваць спатоліць вялае тамленне,Яе спадніцай абвіваючы калені.Яму разбэрсаўшы на вочы валасы.* * *Праполка... Двухтыднёвыя дажджыДзяляну марнатраўем затапілі.Паўсюль, не вылучаючы ні град,Hi баразён,— адною злітнай хваляйКурчавіцца і бухне зелянота.Мелісы пах. Мяшаючыся з пахамПарэчкі і зямлі, ён кліча — жыць!Ён кліча — жыць! Ён кліча —шчасным быць,На дробязі не зварачаць увагі.Не гледзіш? Што ж. Будзь вольны.Бог з табой.Жыві, як можаш. Я жыву — як хочу!Таму што ведаю цяпер, як трэба,Таму што падаюцца пад рукаміМакрыцы ніцістыя карані,I дыхае слабенькая меліса,У свет шырокі гледзячы з адвагай,I між кустоў парэчкі — самасея,Хоць мокрая, ды гордая паставайСарана яркай барваю гарыць.* * *Паводле сюжэтаў«Тысячы і адной ночы»— Здурнела! Сорам на вачах губляеш!Пагардліва зірнуўшы спадылба,Ўсясветнаму цару ты адмаўляешI да грудзей штомоцы прыхінаешНахабнага і брыдкага раба!I цар, адрынуты, абагаўляеТваю між смецця знойдзеную рэч,А раб каравы твар свой прыкрываеАд пацалункаў і цябе піхае,Нібы свінню: «Пайшла, пачвара, прэч!»— О той, хто загаворвае сурокі,Дапамажы, бо звяну, як трава:Самаадданы, юны, яснавокі,Мне цар не мілы; нічые папрокіНе дапамогуць: чую толькі крокіКарослівага чорнага раба.* * *Май. Дождж ішоў. Цяжкі і вогкі пахЦяжкіх і вогкіх выпарэнняў бэзу.Асфальтам заліваны чорны шляхБлішчыць спіной, як мокрае жалеза,I на ільсніс тай, маслістай спінеЎ бяздумнасць і спакой нясе мяне.* * *Неба ў бляску сляпучым стыгне,Жоўтым вокны шкліць.Без цябе пражыўшы тры тыдні.Так і звыкну жыць.Але ў вечар, ветрам напятыНад ламаным грэбнем дамоў,Тонкі твар, бы з іконы зняты,Узгадаю зноў.Што ты? Дзе ты? Месяц замглёныКрэпне між аблок.У завулку блукальнік сонныПрыцішае крок.* * *На могілках старыхз-пад голых вербаў ніцыхВідаць, што не гарыць ні ў храме,ні ў капліцыСвятло; і рад магіл, на стомлены пагляд,Так мірны, як нібы дзіцячых ложкаў рад.Парадак іх маўчыць аб сне, а не аб смерці.I хочацца запхаць пад белы камень сэрцаДый так далей пайсці — каб не было чамуHi рвацца, ні цярпець пякучую думу,Ані перажываць бязлюдства, безграшоўе,Пакуты за любоў, чыёсьці безгалоўе...Йсці стылай, ледзяной,цягнуць бязгучны спеўI тоненькім кійком збіваць лістоту з дрэў.