Пойдзем, каханачка, двоеУ лес у густы,Ціхі, бо скончыў сваё панаваньне;Жоўкне, галее, мураўка ў ім вяне, Чарнеюць кусты. Пойдзем, галубка, пад дубам Прысядзем, мая. Гэнам убачым лістоў ападаньне, Шэлест іх сумны пачуем, шаптаньне I звоны руч’я.Будзем адны мы на сьвецеЗ табою, адныТыя, што прыйдзем у часе скананьняБеднаму лесу сказаць на жагнаньне: — Да новай вясны!
58. Песьня
Прыказала слонца ветру Перастаці,Прамаўляла: «Годзе, ветрэ, Бусаваці».Прамаўляла: «Дай жывёлам Адпачынку,Перастань жа, ветрэ, дзьмуці Безупынку».I ўзышло ў бліскучай шаце ЗалатоеI пястуець любым вокам Ўсё жывое.Не сядзіцца ветру ў хаце — Быстраходу,Не уцерпеў, ўзьняўся бурай Ад заходу.Карагоды хмар па небе Панясьліся,Паліліся зь неба сьлёзы, Паліліся…Прамаўляла дзеўча сэрцу — Ненаглядзе:«Не хадзі ты вішні есьці Ў чужым садзе.Не хадзі к другой ў залёты, Не ўдавайся,У другія вочкі, любы, Не ўглядайся».Лугавой лілеяй дзеўча Расквітала,Цалавала сваю ўцеху — Мілавала.А няверны той удаўся За другою, —З млынароўнай пахаджае Над ракою.З млынароўнай жарты строіць Каля млына,А дзяўчына сохне, вяне, Як галіна…Ой, з-за хмарак ясна слонца Йшчэ узыйдзе,Да дзяўчыны ж любы ўвечар Больш ня прыйдзе.
59. Хаўтуры
Ня ў звоны хаўтурныя служка прабіў,Як хаваў я дзяўчыну, катору любіў.Не на могілкі людзі кахану нясьлі,А у цэркву баяры яе павязьлі.Не халоднай зямлёй засыпалась труна,А другому любіць прысягалась яна.Не пясчаны над ёй вывадзілі капец,А вясельныя дружкі трымалі вянец.I ня плакала матка, што ўмерла дачка, —Цалавала жанулька свайго мужанька!Не асінавы кол я над ёй забіваў,А старэнькі дзячок даўгалецьце сьпяваў…
60. Мяцеліца
Ой, спаліце, перуны,Майго Янку, бо дурны!Назаляе толькі мне,А каб сватацца, дык не! Я казала, дый ня раз: Прысылай сватоў да нас; Татка добры, ён аддасьць, У пасаг — цялушку дасьць.А той Янка, той благі,Ўсё сьмяецца — «гі-гі-гі!»Да таго ж часамі кпіць:«Ну, чаго табе карціць?» Ой, праліцеся, дажджы, А ты, Яначка, пажджы: Учыню табе бяду, За нікога не пайду!
61. Два каханьні
У аднэй Марылі, маладой дзяўчыны,Быў каханак Яська, вагнявы хлапчына.Што ні вечар прыйдзе, што ні ночка стане,А ў іх у садочку аб адным шаптаньне:«Дадушы, — Марыля свайму Янку кажа, —Хіба сьмерць бяз часу нас з табой разьвяжа».«Не кажы няпраўды, — малайчына вучыць, —Нас ні Бог, ні людзі і ні сьмерць разлучаць».I сядзяць і шэпчуць да зары-сьвітаньня,Былі вішні ў садзе сьведкі мілаваньня…А настаў дзянёчак — да Марылі ў сватыПрыляцеў панічык, шляхцючок багаты,I дзявоча сэрца, — ах, слабое, знана! —Перайшло ад Яся да другога пана.Хіба ж Ясь заплакаў? Не з таго дзесятку!Пакахаў другую, пакахаў Агатку.I цярер, як цемразь западзе над вёскай,Ён сядзіць з Агаткай пад старой бярозкай;Пралятаюць змрокі неўсьцярэжна хутка,I ўся ноч здаецца, як адна мінутка!А жыла ж Антоля, — мусіць, мела долю,Ды згубіла долю ў шырокаму полю.Мела двух прыгожых, мела двух каханкаў,I адзін быў Янка, і другі быў Янка.(Дзьве душы няродных ў адным целе жыліI дзяўчыну кожна паасоб любілі.)Адзін з шчырым сэрцам, а другі зь нявернымНадарылі дзеўку жалем непамерным.Як адзін цалуе, ненагляду песьціць,Дык другі мяркуе, як бы абясчэсьціць.Як адзін ў садочку зь любай пахаджае,То другі у прочкі ў думцы ад’язджае.Як адзін бажыўся, абяцаў жаніцца,То другі у лыжцы жычыў утапіцца.I ў канцы-ся стала, чаму было стаці:Прычытала маці над дачкой у хаце:«Ах, мая дачушка! А мая ж рыбулька,А мая ж ты птушка, а мая ж зязюлька!А чаму ж ты, доню, губкі сашчаміла?А чаму ж ты, дзеткі, вочанькі закрыла?А чаму, дачухна, міла не ўсьміхнесься?А чаму, красухна, мне не адгукнесься?Што ж табе ня добра, што ж было ня міла?Ці ж тваю галоўку не сама я мыла?Ці ж тваю сарочку не сама я ткала?Ці ж тваеі сьмерткі я, скажы, чакала?..»Так было з Антоляй, што ня мела доліЦі згубіла долю ў каласістым полі.Як жа тыя злыдні? Хоць адзін шкадуе?Э! адзін часамі, а другі ганьбуе.Як былі ж абодва у ядыным целе,Дык жаніўся Янка і згуляў вясельле.
62. Казка
«Што, дзяўчаткі, парабочкі,Казку вам сказаці?Ну, якую ж проці ночкіЛепей нагадаці?.. Добра!.. Слухайце уважна, Не перабіваці! Сядзьце чынам і паважна, Кіньце блазнаваці!За ваконцам вецер сьвішча,Як ваўчына вые,Ведзьмы справілі ігрышча,Ведзьмы маладыя. Ў хаце цёмна, ціха, смутна, Цяжка а тужліва, Уздыхае хтось пакутна, Неяк сіратліва.Ўдовай бабкі сын прыгожыСеў каля ваконца,Чымсьці хворы, спаць ня можа.Выглядае сонца. Ведзьмы скачуць і гуляюць, Зірк ў вакно: хлапчына! У ваконца барабанюць: «Выйдзі, малайчына!»Выйшаў. Чуе — нехта плача,Ціха нехта кліча:«Сюды, сэрца! Гэй, бурлача,Пакажы аблічча!» Йдзець. На прызьбе каля хаты Бачыць: маладзіца, Пекнай ўроды, строй багаты, Ясны, аж мігціцца.Стаў і словам не азьвецца,Моцна задзіўлёны,А яна — дык проста рвецца:«Мілы, улюблёны! Сядзь жа поруч, не цурайся Ды любі мяне ты, Ты ж наблутаў, не сьпірайся, На мяне цянеты».Сеў хлапец несамавіты,Зь ведзьмаю абняўся,Вецер, злога прагавіты,Роў і не спыняўся. Рукі белы аплятаюць, Ўюцца каля шыі: Кроў прыціскі калатаюць… Вецер сьвішча, вые.Потым палкім пацалункамЎ вусны упілася…Сэрца смокча… і з рабункамЎ віхры паняслася. А дзяціна так ля дому І сядзець застаўся… Ведзьмы вобраз маладому Доўга ўспамінаўся.Як успомніць — сэрца рвеццаПроста у скумацьце,Да нічога не прыткнецца,Ўсё сядзіць у хаце. І канец. А ведзьма? Можа, Да другога ходзіць, Маладая, ды прыгожа Жарцікі разводзіць.
63. Хатка
Там, дзе сумна, з краю бораЎ тры ваконцы сьвеціць хатка,I зь лясной травой гавораБуракоў і бульбы градка; Дзе жаўцеюць тры загоны, А на кожным па дубочку, Ціха шэпча бор зялёны I глядзіцца ў ручаёчку;Дзе чутно, як сонца граеНа праменьнях сьвету гордаI ніколі не зьміраеЗык шчасьлівага акорда, — У тэй хатцы, пры тым боры Асялілісь аж тры горы:Сын даўно пайшоў ў жаўнерку,Хоць, здаецца, меў ён льготы…Ах, згубілі КазімеркуУ жаўнерцы тэй сухоты! Доню мелі… Божа воля! Выйшла замуж, ён п’яніца… Што падзееш? мусіць, доля!.. I памерла белаліца.Мелі мейсца. Хлеб трымаўся,Быў рызман, хаця і зрэбны,Пан лясьнічы штосьць ўзлаваўся:«Вы мне, кажа, непатрэбны…» Аж тры жалі, аж тры горы, Там у хатцы, там пры боры!
64. Габруська
Габруся ў жаўнерку ўзялі,Ад дамоўства адарвалі. Ой, Габруська, Габруська!Зажурыўся стары татка,Стогне цяжка, плача матка: — Ой, Габруська, Габруська!Залілася слязьмі люба:— Не запомні, мой галубе, Мой Габруська, Габруська!Муштравалі ў войску строга,Не давалі думаць многа. Ой, Габруська, Габруська!Дзецюкова сэрца б’ецца,Бацьку ўспомніць — скаланецца. Ой, Габруська, Габруська!Дзецюковы думкі ўюцца, —Матку ўспомніць, сьлёзы льюцца. Ой, Габруська, Габруська!А дамовы вецер вее,Любу ўспомніць — абамлее. Ой, Габруська, Габруська!Захварэў Габрусь на службе, —Ліст пісаці кажа дружбе. Ой, Габруська, Габруська!«Не чакайце мяне ў хаце,Час прыйшоў мне паміраці». Ой, Габруська, Габруська!Ой, сканаў Габрусь ў чужыне,Жаль ўчыніў сваёй радзіне. Ой, Габруська, Габруська!Засмуціў ён сваю любу:— З кім пайду цяпер да шлюбу, Мой Габруська, Габруська?!