— Муляр, слухай! Што кладзеш ты?— Дол сьмяротны, бачыш, — склеп.От, як скончу ўсё дарэшты,Буду мець рубель на хлеб. — Слухай, муляр: пакідай ты Сьмерці сховы мураваць — Хай ня знаць іх! Уставай ты, Пойдзем жыцьце будаваць.Бачыш: людзі, як бяздомкі,Ходзяць скрозь бяз ўласных хат?Я работнік спрытны, ёмкі,Пойдзем, муляр, пойдзем, брат! Возьмем кельні, малаточкі, Дзьве рыдлёўкі, вінкель, шнур, Гукнем: «Людзі, галубочкі! Хто ахвочы класьці мур?Мур вялікі, вольнай волі,Мур высокі да нябёс,Мур братэрсгва, роўнай долі,Мур для радасьці бязь сьлёз?» От, убачыш, прыйдуць людзі На ўспамогу ў грамадзе; Кожан цэглу класьці будзе… От дзе праца загудзе!Сьцены зробім чыста, гладка,Як з крышталю, столь, як шкло,Скажуць людзі: «Вось дык хатка!Роўнай ў сьвеце не было!» Будзем есьці ў гэнай хаце Смачны, чысты, пульхны хлеб. Пойдзем, муляр, пойдзем, браце, Хай другі канчае склеп!
Прыявы роднага
50. Вясна
Дзе дадуць — зраблю пазыкуI найму сабе музыку, —Дудара зь яго дудою,Каб іграў ён моцна ёю. «Грайка, грай! я засьпяваю, Што цяпер на сэрцы маю…» І дудар ужо іграе, Маё сэрца так сьпявае:«Прападзі, мая жуда,Ўсё, што церпіць небарак,Ўсе нястаткі ды бяда, —Я счарнеў, глядзі, і так, Толькі вус адзін бялявы… Годзе мучыць! Я хачу Сілы, працы і забавы I вясельля уваччу…»А з чаго ж я узбуяўся?— Бо вясна ідзець да нас:Як убачыў — засьмяяўсяI вясёлы стаў на час… Грайка, грай! бо сэрца скача, Яму трэба моцна граць; А жуда няхай паплача — Час яе і забываць…
51. Вясна
…Вясна прыйшла!Што чакалі, выглядалі,Да сябе даўно гукалі, —Ў бляску сонца, ў зеляніне,У прыгожасьці, ў ярыне,Сама — пекнасьць, сама — сьвятаI прыгожа і багата.Да нас прыйшла! Я вітаюЯе ў сонцы, ў зеляніне,Што на роднай на краінеГоніць бляскам сваім ноч,Гоніць сьнег і хмары проч;Яна радасьць мне і сьвята,Ёй я дзякую багата I вітаю!
52. Вецяр
Вее вецер вольны,Хмары шыбка гоніць;З вадой, зямлёй, лесамЗюкае-гамоніць! Прыляцеў да рэчкі, Прылёг, прытуліўся, Крышачку па яснай Віхрам закруціўся,Сказаў слоўца ласкі,Сьвіснуў і падняўсяI за хмаркай лёгкайПырхнуў і пагнаўся. Зноў прымчаў да лесу: «О, здароў, мой браце!» I пайшоў між хвоек Ён дурэць, гуляці:Адну пацалуе,З другой пасьмяецца,Кіне слоўца, пару,Да трэйцяй бярэцца… Годзе ўжо у лесе! Зноў увыш падняўся, Пакруціўся крыху Ды удаль падаўся.Задаў гону, пылуI уніз ён рынуў,Прыпаў да зямліцы,Быццам дзесь загінуў. «Ах, мая матуля, Як я нагуляўся! Бачыў сонца, месяц, Ў рэчачцы скупаўся.Хораша на сьвеце!Колькі ў ім прастору:Шыбаеш па рэчцы,Прыпадзеш да бору… Я хацеў бы болей Ў сьвеце пагуляці, — Адпусьці ж, матуля, Яшчэ палятаці!»Пэўне, што пусьцілаВецер маць гуляці,Бо падняўся ў небаI пачаў сьпяваці… Вось — нянацкам скончыў Сьпяваці гуляка, Гікнуў і панёсься Ўдаль хутчэй за птака.
53. У прыпар
Прыпарыла,НахмарылаI ўдарыла!— Сьвяты Ільля…Маланка ўраз зьявілася,Мільгнула і звалілася,I дожджыкам абліласяГарачая зямля.Кроплі разам, згодна, жваваПояць ўсё, што хоча піць:Збожжа, дрэвы, кветкі, травы,Вулкі хочуць затапіць,Б'юць у стрэхі, мыюць шыбы,Мыюць хаты, мочуць сад,Ў рэчцы спожыў маюць рыбы…— Хто ў прыпар дажджу ня рад?Сьцішаецца,Зьмяншаецца,Ўнімаецца.— Няма!I слонка паказалася,Маўляў, само купалася;Прыемна усьміхаецца,Блішчыць, пераліваецца,Яскрава адбіваецца,На траўцы, на лісточку,У рэчцы, ў раўчачочку,На вулачцы, ў садочку,Зямля ўздыхае поўнымі,Шчасьлівымі, чароўныміГрудзямі усіма.
54. Добрыя дзеці
Паставілі дзеці сіло. Вераб’яХацелі злавіць на пацеху,Злавілі сініцу, крычаць: — Вой-я-я!А радасьці колькі, а сьмеху! Імчацца да маткі: — Сінічка, глядзі! — А дзе ж вы узялі? — Злавілі, Дастань ты ёй клетку, хутчэй пасадзі. — Нядобра вы, дзеткі, зрабілі!— Мы будзем яе і паіць і карміць,Сьпявала б нам птушка прыгожа.— Ах, дзеткі! ў няволі яна замаўчыць,Сьпяваць у няволі ня можа… Успомніце толькі, як нудна сядзець, Як з хаты мароз не пушчае. То ж дзень, вам здаецца, як тыдзень ідзець, Хоць я і усяк разважаю.А птушку вы хочаце з хаткі яеУзяць, пасадзіць у чужую…Ня мучце, пусьціце, рыбулькі мае,На волю яе залатую. I матчыны словы у сэрцах дзяцей Ласкавыя струны кранулі, I добрыя дзеці — прыклад для людзей! — Сініцы свабоду вярнулі.
55. Салавейка
Салавейку ўзялі ды з гаю,Пасадзілі у клетку за краты? У маю Тэй стратыНайцяжэйшай дазнаў салаўюшка.Распусьціўся лісток на дубочку,Апранулась зямелька у краскі; А ў ночку, А з ласкіНе сьпявае ніхто над рачушкай.Ой, чаму ж, салавейка, ты боліЧараўнічых сьпявоў не счыняеш? Што волі Ня маешI сьпяваці ня будзеш ніколі?
56. Дзеўчаці
Цябе спаткаў і сам ня знаю,Ад сэрца шчырага кажу,Якую, дзеўча, думку маюI сьпеў аб тым які злажу. Здаецца, нешта ўскаланула Ў душы маёй ты неўзнарок, Былога струны закранула, — Зьвіняць ледзь чутна аддалёк.Ці ж будзе час, што нам спаткаццаЯшчэ раз здарыцца каліI струны сэрца разбрымяццаУ тыя песьні, што былі? Ніхто ня скажа! Толькі знаю I не ўтаюся ад цябе: Няхай цябе я не спаткаю, — Пакінеш сьлед ты па сабе.I ў час, калі гадзінай шарай,Сярод бязьлюдзьдзя, пустаты,Нуда абляжэць чорнай хмарай,Праменьнем сонца будзеш ты!